Даляр і еўра далей даражэюць
- 30.11.2020, 11:55
Якія курсы валют устанавілі абменнікі ў пачатку працоўнага тыдня.
Даляр і еўра сёння працягваюць даражэць на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы. Tut.by паглядзеў, якія курсы валют устанавілі абменнікі ў пачатку працоўнага тыдня.
Вышэйшы за ўсё курс продажу банкамі даляра - 2,64 рубля (Беларусбанк), а ніжэй за ўсё - 2,589 рубля (Альфа-Банк).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют.
Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў Абсалютбанку і БСБ Банку - 2,586 рубля.
Курс продажу банкамі еўра вышэйшы за ўсё ў БПС-Сбербанку - 3,145 рубля, а ніжэйшы за ўсё - у БСБ Банку і Абсалютбанку (3,098 рубля).
Еўра выгадна здаваць у Paritetbank, Альфа-Банку і Абсалютбанку - 3,092 рубля.