BE RU EN

У Жодзіне ў выходныя прайшлі шматлікія акцыі

  • 30.11.2020, 11:49

Уся Беларусь патрабуе адстаўкі ўзурпатара.

Жодзінцы не здаюцца і працягваюць выходзіць на знак пратэсту супраць збіцця мірных дэманстрантаў і катаванняў, а таксама з патрабаваннямі адстаўкі Лукашэнкі і правядзення новых сумленных выбараў, піша ex-press.by.

У гэтыя выхадныя ў Жодзіне прайшлі акцыі, падчас якіх гараджане выказалі сваё імкненне да свабоды і абурэнне фальсіфікаванымі выбарамі, шматлікімі затрыманнямі ў краіне і ў сваім горадзе.

Паглядзіце, як гэта было.

Жанчыны Жодзіна выйшлі на свой традыцыйны шпацыр:

На магістралі некалькі разоў за выходныя станавіўся ланцуг салідарнасці:

Жыхары мікрараёна «Навуковы» раніцай выявілі, што іх «Табакерка» зноў атрымала афарбоўку, у якой была некалькі тыдняў таму:

Прайшоў у адным з раёнаў горада кірмаш - з гарбаткай, лекцыяй пра беларускую мову, з інтэлектуальнымі і дзіцячымі гульнямі і конкурсамі, абменам кніг.

А жыхары аднаго з раёнаў запісалі ролік пад музыку нацыянальнага гімна «Пагоня»:

На жодзінскай «Плошчы перамен» зноў з'явіўся велізарны БЧБ-сцяг:

Учора ўдзень у Жодзіне людзі выйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю да крамы GREEN. У выніку было затрымана блізу 10 чалавек.

Апошнія навіны