BE RU EN

На мяжы ўзнік транспартны калапс

  • 30.11.2020, 10:31

Вялізныя чэргі на мяжы Беларусі з краінамі Еўразвязу нікуды не зніклі.

Са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 08:00, сваёй чаргі на выезд чакае больш як 1650 велікагрузных аўтамабіляў, піша naviny.by.

Самыя доўгія чэргі на літоўскім кірунку - больш за 1200 фур:

«Беняконі» - больш за 370;

«Каменны Лог» - больш за 350;

«Катлоўка» - больш за 260;

«Прывалка» - больш за 220.

Больш за 270 грузавікоў «мерзне» ў чэргах на выезд у Польшчу:

«Брузгі» - больш за 130;

«Казловічы» - больш за 80;

«Бераставіца» - больш за 60.

У двух пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы стаіць больш за 180 велікагрузаў:

«Грыгораўшчына» - 170;

«Урбаны» - больш за 10.

Апошнія навіны