BE RU EN

«Баста!»: Толькі наперад, ні кроку назад!

  • 30.11.2020, 8:12

Новая хваля пратэсту захліснула краіну.

Беларусы ўсёй краінай выйшлі шпацыраваць, піша Telegram-канал «Баста!»

Мы ўбачылі бясконцыя ручайкі, якія зліваліся ў велізарныя рэкі. Партызанскімі сцежкамі людзі абыходзілі засады і збіраліся вялізнымі калонамі.

Карнікі разгублена бегалі па дварах і не ведалі што рабіць. А часцей за ўсё проста не наважваліся нешта распачаць, бо ім страшна. Страшна, калі яны бачаць, як проста з ніадкуль з'яўляюцца тысячы і тысячы людзей.

Новая хваля пратэсту захліснула краіну, і яна будзе пераможнай!

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны