BE RU EN

Стала вядомая сума фінансавай дапамогі ЗША Украіне з 2014 года

  • 29.11.2020, 16:13

Гаворка ідзе пра мільярды даляраў.

У пасольстве ЗША ва Украіне распавялі на якую суму надалі фінансавую дапамогу Украіне з 2014 года.

Пра гэта прадстаўнікі амбасады заявілі ў эфіры «Студыі Савіка Шустэра», піша «Украінская праўда».

Так, з 2014 года ЗША надалі Украіне дапамогу агулам у суме, большай за 4,1 млрд даляраў.

У пасольстве таксама адзначылі, што ЗША выдалі Украіне тры суверэнныя гарантыі пазык на 1 млрд даляраў кожная для садзейнічання стабілізацыі эканомікі.

ЗША таксама выдаткавалі на барацьбу з пандэміяй COVID-19 больш за 41 млн даляраў на медыцынскія і гуманітарныя патрэбы.

Апошнія навіны