BE RU EN

Даляр падаражэў да 2,64 рубля

  • 29.11.2020, 15:41

Якія курсы валют устанавілі абменнікі.

Апошнія 4 дні працоўнага тыдня беларускі рубель здаваў пазіцыі да ўсіх трох асноўных валют - еўра, даляра і расейскага рубля. Курс продажу банкамі даляра 29 лістапада дасягнуў адзнакі 2,64 рубля. Tut.by паглядзеў, якія курсы валют устанавілі абменнікі.

Самы высокі курс продажу банкамі даляра - 2,64 рубля («Беларусбанк»), а самы нізкі - 2,59 рубля («Тэхнабанк»).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют.

Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў «Абсалютбанку» - 2,582 рубля.

Курс продажу банкамі еўра самы высокі ў «БПС-Ашчадбанку» - 3,14 рубля, а самы нізкі - у «Тэхнабанку» (3,095 рубля).

Еўра выгадна здаваць у «Абсалютбанку» - 3,083 рубля.

Апошнія навіны