BE RU EN

У Менску адразу на некалькіх вуліцах знікла электрычнасць

  • 29.11.2020, 13:07

Улады ваююць з інтэрнэтам?

У Менску адсутнічае электрычнасць на трох вуліцах у мікрараёне Малінаўка - Ясеніна, Громава і Слабадская. Пра гэта паведамілі чытачы tut.by, інфармацыю пацвердзілі ў службе 115.

Мяркуючы з паведамленняў чытачоў, электрычнасць на гэтых трох вуліцах зніклі а 10.30 раніцы. У службе 115 паведамілі, што гаворка ідзе пра аварыйнае адключэнне электрычнасці.

- Адбылася аварыя на высакавольтных сетках, - патлумачыла дыспетчарка.

Электрычнасць на пацярпелых вуліцах павінна арыентыровачна з'явіцца а 12.50.

У Сеціве выказалі здагадку, што перабоі могуць быць звязана з пратэстным Маршам і зроблены спецыяльна, каб пазбавіць людзей хатняга інтэрнэту. Гэтая версія выглядае цалкам праўдападобна, калі ўлічыць, што ўлады звярталіся да адключэння вады ў пратэстных раёнах.

Апошнія навіны