BE RU EN

СМІ: Трамп абвесціць пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года

  • 29.11.2020, 11:23

Журналісты сцвярджаюць, што цяперашні прэзідэнт ЗША зробіць гэта ў дзень інаўгурацыі Байдэна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа заявіць пра ўдзел у выбарах кіраўніка дзяржавы 2024 года ў дзень інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джо Байдэна.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на The Daily Beast.

Паводле звестак крыніц выдання, Дональд Трамп ужо абмяркоўвае са сваімі дарадцамі будучую кампанію 2024 года.

Між іншым, прэзідэнт дапускае магчымасць абвесціць пра свой удзел у выбарах 20 студзеня 2021 года.

13 лістапада ў ЗША скончылі падлік галасоў ва ўсіх штатах. Пераможцам прэзідэнцкіх выбараў стаў кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн - ён атрымаў 306 галасоў выбарцаў пры 270 неабходных. У Дональда Трампа - 232 галасы.

Апошнія навіны