BE RU EN

Мілеўскі абвясціў аб сыходзе з берасцейскага «Дынама»

  • 28.11.2020, 17:23

Зорны футбаліст пакідае чэмпіянат Беларусі.

Чуткі пацвердзіліся афіцыйна. Арцём Мілеўскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 5» заявіў, што ён сыходзіць з берасцейскага «Дынама», піша tut.by.

- Рады, што заканчваю кар'еру ў берасцейскім «Дынама», забіўшы сёння.

- Кар'ера футбаліста скончаная?

- Не, кар'ера не скончаная, усё яшчэ наперадзе, - сказаў Мілеўскі.

У заключным туры чэмпіянату Беларусі берасцейскае «Дынама» перамагло «Нёман» з лікам 3:1. Адзначым, што перамога ў выніку дазволіла леташняму чэмпіёну заняць толькі чацвёртае месца ў табліцы.

Апошнія навіны