BE RU EN

Навукоўцы назвалі прадукты, якія павышаюць настрой

  • 28.11.2020, 16:12

Прадукты са змяшчэннем пэўнага набору вітамінаў могуць палепшыць настрой, мяркуюць медыкі.

У першую чаргу трэба надаць увагу вітамінам B і D, магнію, цынку і ёду, піша orthodox.od.ua.

Так, вітамін D мае эфект антыдэпрэсанту і ўмацоўвае імунную сістэму. Ён змяшчаецца ў рыбе, печані траскі, яечным жаўтку і малочных прадуктах. Вітамінам В багатае мяса і іншыя прадукты жывёльнага паходжання. Таксама ён змяшчаецца ў хлебе грубага памолу, крупах і аўсянцы доўгага гатавання.

Чырвонае мяса, са слоў дыетолагаў, неабходна есці 2-3 разы на тыдзень, а асноўны ўпор рабіць на мяса птушкі і труса. У ім яшчэ змяшчаецца неабходны арганізму цынк. Вялікая колькасць трыптафану - у індычцы, а гэта папярэднік сератаніну - гармону радасці.

Падняць настрой дапамогуць бананы. А яшчэ ў іх шмат магнію, які дапамагае расслабляцца нервовай сістэме. Гэты мінерал таксама змяшчаецца ў арэхах, семечках і зялёнай ліставой гародніне. Ёд адказвае за выпрацоўку энэргіі арганізмам. Яго можна знайсці ў хурме, багавінні, фейхоа, марской рыбе і грэцкіх арэхах.

Неабходны чалавеку халін, які змяшчаецца ў яечных жаўтках, забяспечвае хуткасць мыслення і падымае настрой. У зеляніне, гародніне і садавіне ёсць абалоніна, якая спрыяе працы мікрафлоры кішэчніка. Часцяком кажуць, што кішэчнік - гэта другі мозг. Жаданні і настроі чалавека залежаць ад нармальнай працы нашай мікрафлоры.

Апошнія навіны