Іран зрабіў заяву з нагоды забойства пад Тэгеранам фізіка-ядзерніка
- 28.11.2020, 13:25
Афіцыйную пазіцыю агучыў прэзідэнт Ірана.
У суботу, 28 лістапада, прэзідэнт Ірана Хасан Рухані афіцыйна абвінаваціў у забойстве ў прыгарадзе Тэгерана навукоўца-ядзерніка Монсэна Фахрызадэ ўладамі Ізраіля.
Пра гэта са спасылкай на іранскую дзяржаўную тэлевізію паведамляе агенцтва Reuters.
"Забойства пакутніка Фахрызадэ паказвае адчай нашых ворагаў і глыбіню іх нянавісці... ягонае пакутніцтва не замарудзіць нашых дасягненняў", – заявіў Рухані.
Нагадаем, Іранскі навуковец, якога ўважалі кіраўніком ядзернай праграмы краіны, быў застрэлены ў сваім аўтамабілі пад Тэгеранам 27 лістапада.
Разам з Фахрызадэ быў таксама забіты адзін з ягоных целаахоўнікаў.