Узурпатар у тупіку
- 28.11.2020, 13:16
А народ выходзіць!
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў меркаванне сваіх чытачоў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі:
«Прыезд Лаўрова ў Менск. Усе мы бачылі карцінку ў навінах, Лукашэнка, сціснуўшыся, сядзіць на краі канапкі, у сваёй хаце як у гасцях у нялюбай цешчы, у яго не атрымліваецца трымаць твар нават на камеру, – пішуць чытачы канала. – А Лаўроў, у стылі фільмаў пра разборкі браткоў пачатку 90-х гадоў, прамаўляе фразу дыпламатычнай мовай, але фактычна: "Наш пахан перадае табе палымянае прывітанне і нагадвае пра пазыку".
Пра свае абяцанні, дадзеныя Пуціну ў Сочы Лукашэнка захацеў забыцца, але вось толькі ў гэты раз яму пастанавілі нагадаць і нават не сталі гуляць для прыгожай карцінкі ў "падтрымку малодшага брата".
Мяркуючы з усяго, размова не задалася, а страціўшы падтрымку Расеі, Лукашэнка страчвае падтрымку сваіх "красаўцаў", і, магчыма, войска, што вагаецца паміж падтрымкай народа, якому прыносіць прысягу кожны вайсковец, і падтрымкай рэжыму, нарэшце вызначыцца з выбарам.
Лукашэнка ў тупіку, ён ужо даўно згуляў усе козыры, а народ выходзіць!»