BE RU EN

Героі салідарнасці

  • 28.11.2020, 12:20

Бярыце прыклад з беларускіх медыкаў – і перамагайце.

Слова "Суполка" паволі ўваходзіць у наша жыццё, людзі аб'ядноўваюцца і разам паказваюць, хто тут улада, піша тэлеграм-канал "РАБКОР".

Медыкі – гэта самая салідарная на сёння прафесія ў Беларусі.

Іх з'яднала бяда. Аб'яднанне пачалося, калі ім давялося змагацца з COVID-19.

Цяпер лекары не толькі змагаюцца з другой хваляй, яны выступаюць адзіным фронтам супраць гвалту і беззаконня!

У апошнія дні па ўсёй краіне пракаціліся акцыі "0 праміле". А самымі першымі былі, як і належыць, медыцынскія супрацоўнікі Менскай БХМД, як акт салідарнасці з арыштаваным паводле надуманай справы калегам.

Аб'ядноўвайцеся ў супольнасці (суполкі) – і перамога будзе за намі!

Апошнія навіны