BE RU EN

Амерыканскую вакцыну Pfizer пачалі дастаўляць у іншыя краіны свету

  • 28.11.2020, 12:14

Адной з першых прэпарат ад каранавірусу атрымала Бельгія.

Авіякампанія United Airlines пачала развозіць па свеце вакцыну ад каранавірусу новага тыпу COVID-19 кампаніі Pfizer па краінах свету.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Журналісты адзначаюць, што дастаўкі прэпарату пачаліся на склады ў штаце Мічыган і ў Бельгіі. Таксама ў будучыні вакцыну даставяць у Нямеччыну і ў штат Вісконсін.

У гэты момант вакцына яшчэ не сертыфікаваная ў ЗША. Гэта можа адбыцца не раней за сярэдзіну снежня.

Эксперыментальная вакцына ад COVID-19 распрацоўкі амерыканскага фармгіганта Pfizer і нямецкай біятэхналагічнай кампаніі BioNTech паказала 95% эфектыўнасць, згодна з канчатковым вынікам клінічных выпрабаванняў.

Таксама ў амерыканскай кампаніі Moderna заявілі, што іх вакцына ад каранавірусу эфектыўная амаль на 95%. Гэта пацвердзілі клінічныя выпрабаванні вакцыны з удзелам 30 тысячаў добраахвотнікаў.

Брытанская Фармацэўтычная група AstraZeneca і Оксфардскі ўніверсітэт заявілі, што іх вакцына супраць COVID-19 прадэманстравала "сярэднюю эфектыўнасць 70%".

Апошнія навіны