BE RU EN

Героі-мацавальнікі

  • 28.11.2020, 13:15

А як вы дапамагаеце Нацыянальнаму страйку?

«Сёння мы хочам расказаць пра тое, што страйк умацоўваюць прафесійныя мацавальнікі», – піша ў сваім тэлеграм-канале Страйкам ААТ «Беларуськалій».

«Менавіта так называецца спецыяльнасць двух нашых герояў. Сустракаем воплескамі!

Гэта шахцёры Белкалія: Драбышэўскі Аляксандр і Будзько Вадзім.

У сваіх заявах хлопцы, вядома ж, згадваюць і пакт ААН, і Канстытуцыю РБ.

Было б добра, каб улады часам зазіралі ў гэтыя дакументы…

А як вы ўмацоўваеце страйк?»

Апошнія навіны