BE RU EN

Медыкі: У Лукашэнкі панічны страх

  • 28.11.2020, 9:45

Лекары распавялі, што засталося за кадрам прыезду Таракана ў лякарню.

Сёння Таракан прыязджаў у 6-ю Гарадскую клінічную лякарню Менска.

Тэлеграм-канал «Белыя халаты», які прадстаўляе беларускую медыцынскую супольнасць, распавёў, як сустракалі Таракана:

Уздоўж вуліцы Казлова праз кожныя дзесяць метраў стаіць міліцэйскі патруль і віжы

Тэрыторыя лякарні ачэпленая, пад'езды блакаваныя з усіх бакоў.

З тэрыторыі лякарні эвакуяваныя ўсе прыпаркаваныя аўтамабілі.

Донары не могуць здаць кроў, у лякарню пускаюць толькі паводле спісаў.

Неймаверная колькасць аховы, на дахах - снайперы.

Цалкам спыненае ўнутранае кольца Лагойскага тракту.

Коркі па ўсім Менску.

«У кожным месцы, куды прыязджае былы прэзідэнт краіны, жыццё паралізуецца. Праз ягоны панічны страх у будні простых людзей уносіцца каласальны дыскамфорт», - робяць выснову «Белыя халаты».

Апошнія навіны