BE RU EN

Шатландыя плануе правесці новы рэферэндум пра незалежнасць

  • 27.11.2020, 20:13

Рэферэндум можа прайсці ў 2021 годзе.

У Шатландыі плануюць правесці другі рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікабрытаніі ў 2021 годзе. Рэферэндум павінен прайсці ў першай палове тэрміну паўнамоцтваў новага складу парламента Шатландыі, выбары якога пройдуць у траўні 2021 года.

Пра гэта заявіла першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджэн, паведамляе BBC.

«Я думаю, па цэлым шэрагу прычын рэферэндум павінен праводзіцца ў больш ранняй частцы наступнага парламента. Я маю намер больш сказаць пра гэта перад выбарамі ў нашым маніфесце, але мы ўсё яшчэ знаходзімся ў глабальнай пандэміі», - заявіла Стэрджэн.

Чакаецца, што парламенцкія выбары ў Шатландыі выйграюць прадстаўнікі кіруючай Шатландскай нацыянальнай партыі (SNP), лідарам якой з'яўляецца Стэрджэн. Перамогу на выбарах у партыі разглядаюць як мандат на правядзенне яшчэ аднаго рэферэндуму аб незалежнасці.

Апошнія навіны