BE RU EN

Прышчэплены ад каранавіруса расейскі журналіст паведаміў, што захварэў на COVID-19

  • 27.11.2020, 18:55

Аляксей Півавараў выказаў меркаванне, што яму ўводзілі плацэба.

Расейскі журналіст Аляксей Півавараў паведаміў, што захварэў на каранавірусную хваробу COVID-19, нягледзячы на тое, што два месяцы таму прышчапіўся вакцынай «Спадарожнік V».

«Два месяцы таму я рабіў прышчэпку ад COVID-19. Вось - доследным шляхам устанавіў, што гэта было плацэба. Альбо «Спадарожнік» у маім выпадку не спрацаваў. Увогуле, падаў цяпер заяўку на ўступленне ў клуб перахварэлых. Самаадчуванне цалкам задавальняючае», - напісаў ён у Twitter.

У кастрычніку аб заражэнні каранавірусам паведаміў дэпутат Дзярждумы Валерый Гартунг, які ўдзельнічаў у выпрабаванні расейскай вакцыны ад каранавіруса. Дэпутат выказаў меркаванне, што атрымліваў плацэба падчас даследаванняў.

Паведамлялася таксама пра інфікаванне раней прышчэпленых ад каранавіруса расейскіх медыкаў.

Апошнія навіны