BE RU EN

У Беларусі бастуюць не толькі прадстаўнікі вялікіх прадпрыемстваў

  • 27.11.2020, 17:22

У маленькіх гарадах, на невялікіх заводах таксама працуюць смелыя людзі.

Пра герояў з Ваўкавыска піша тэлеграм-канал «Рабкор».

Ігар Лазар займаецца мяздрэннем шкур на Ваўкавыскім мясакамбінаце.

Сёння ён напісаў у сваёй заяве на імя дырэктара: «З прычыны прававога дэфолту і беззаконня, працяглага гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян уважаю за немагчымае выкананне працоўных абавязкаў і далучаюся да стачкі...».

Яго падтрымала працаўніца іншага ваўкавыскага завода - нарыхтоўшчыца харчовай сыравіны і матэрыялаў ЗТАА «БЕЛ-ОБСТ» Кацярына Ляпешка. Яна таксама палічыла неабходным далучыцца да агульнанацыянальнай стачкі!

Апошнія навіны