BE RU EN

Спартоўцы за спакойную Беларусь, не працягвайце рукі, каб не апынуцца ў складаным становішчы

  • Сяргей Шчурко
  • 27.11.2020, 15:15

Спартыўны журналіст жорстка выказаўся на адрас лукашыстаў.

Журналіст Сяргей Шчурко пракаментаваў у «Фэйсбуку» яшчэ адзін суд экс-прэс-сакратаркі берасцейскага «Дынама» Вольгі Хіжынковай. Па выніках суда ёй прызначылі яшчэ 15 дзён арышту. Аднак гэта пакаранне, як распавяла ейная адвакатка, не будзе падсумоўвацца з папярэднімі. Таму адлік будзе пачаты з 26 лістапада, а выйсці згодна з ім яна павінна 11 снежня.

«Вы ўжо ведаеце, што Волі дадалі яшчэ 15 дзён і на свабоду яна выйдзе 11 снежня. Каментаваць нават не хачу, у беларусаў ужо даўно няма слоў. Ведаю толькі, што потым мы ўсе разам адправім яе на мора і папросім такую ж фатаграфію з якой-небудзь цёплай краіны. І гэта мінімум, што зможам зрабіць для чалавека, які стаў адным з герояў гэтага года, хоць зусім і не збіраўся ім станавіцца. І яшчэ, падпісанты - спартоўцы за спакойную Беларусь, не працягвайце, калі ласка, пры сустрэчы рукі, каб не быць у нязручным становішчы. У нас з вамі розныя ўяўленні пра жыццё, свабоду і будучыню краіны», - напісаў Шчурко.

Апошнія навіны