BE RU EN

Масква выключае таракана з палітычнага жыцця Беларусі

  • 27.11.2020, 15:06

Лаўроў прывёз «чорную пазнаку» з Крамля.

У чацвер 26 лістапада кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск, каб узяць удзел у супольным пасяджэнні калегіі міністэрстваў дзвюх краін. Але здалося, што сапраўдная прычына яго з'яўлення была іншая.

Аляксандру Лукашэнку кіраўнік МЗС Расеі нагадаў пра ягонае абяцанне Уладзіміру Пуціну:

«Перш за ўсё, прывітанне вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча. Ён пацвердзіў усё, пра што вы дамовіліся з ім раней, асабліва вашыя дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту ў Сочы».

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі ў каментары udf.by адзначыў, што ў Маскве ўсвядомілі спробу Лукашэнкі сысці ад выканання абяцання.

«Ужо візіт кіраўніка Службы замежнай выведкі Расеі Нарышкіна ў Менск паказаў, што ў Маскве думаюць: Лукашэнка не збіраецца выконваць план, які яму прапануе Крэмль, спрабуючы развязаць крызіс на ўласных умовах, якія не маюць на мэце неадкладнага пачатку транзіту ўлады, на чым намагае расейскі бок» , - сказаў Сівіцкі.

Крэмль спрабуе скарыстацца палітычным крызісам у Беларусі, калі Лукашэнка знаходзіцца ў слабай і ўразлівай пазіцыі.

«Масква хоча выключэння Лукашэнкі з палітычнага жыцця Беларусі. У гэтай сувязі сам візіт Лаўрова і напамін з яго боку з'яўляецца сігналам з боку Крамля аб недапушчальнасці адыходу ад так званага плана Патрушава-Пуціна і неабходнасці выконваць сочынскія дамоўленасці», - дадаў Сівіцкі.

Пакуль Масква дзейнічае даволі мякка.

«Пакуль што спробы паўплываць на кіраўніцтва Беларусі прымаюцца ў дыпламатычнай манеры, але відавочна, што ціск Крамля на Лукашэнку расце. І не выключана, што ўжо пад канец гэтага года з непублічнага ён стане відавочным, што можа выліцца ў новы канфлікт і абвастрэнне стасункаў паміж Менскам і Масквой», - мяркуе Сівіцкі.

Апошнія навіны