BE RU EN

Расейская нафта для Беларусі падаражэе

  • 26.11.2020, 21:39

Цяпер беларускія НПЗ купляюць расейскую сыравіну па кошце, які складае 85% ад агульнасусветнага.

Расейская нафта для Беларусі налета падаражэе на 3-5%, паведаміла намесніца старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына.

Адпаведная інфармацыя была агучана ў чацвер 26 лістапада на пашыранай нарадзе пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў у прамысловасці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце і сувязі і ў бюджэце і фінансах, паведамляе БелТА.

Са слоў Гурынай, цяпер беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы купляюць сыравіну коштам, які складае 85% ад агульнасусветнага.

Намесніца старшыні канцэрна таксама адзначыла, што ў 2021 годзе кошт расейскай нафты для Беларусі будзе ўжо складаць 88-90% ад сусветнага.

Апошнія навіны