BE RU EN

Прэзідэнт Кеніі страціў сон праз абразы і выдаліў Twitter

  • 26.11.2020, 20:22

Ухуру Кеніята выказаў раздражненне праз паводзіны некаторых карыстальнікаў.

Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята выдаліў старонку на Twitter, бо не мог заснуць праз абразы карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Пра гэта паведамляе BBC News.

Адзначаецца, што Кеніята выказаў раздражненне праз паводзіны некаторых карыстальнікаў.

«Я аддаю перавагу пагаварыць з жонкай, паспаць, а раніцай прачнуцца і пайсці на працу», - патлумачыў кіраўнік дзяржавы сваю матывацыю пры выдаленні асабістай старонкі. У яго было больш за тры мільёны падпісчыкаў.

Апошнія навіны