BE RU EN

Беларускія студэнты заклікалі працягваць акцыі пратэсту

  • 26.11.2020, 18:28

Відэафакт.

Telegram-канал «Студэнцкая ініцыятыўная група» апублікаваў зварот студэнтаў.

«Мы, Студэнцкая ініцыятыўная група, прадстаўнікі страйкамаў і ініцыятыўных груп 15 універсітэтаў, нягледзячы на крымінальны пераслед, - не здаёмся і працягваем сваю дзейнасць.

За папярэднія 2 тыдні праз тую ці іншую форму пераследу больш за 20 чалавек было вымушана бегчы ва Украіну і іншыя краіны.

Але нават у выгнанні мы застаёмся адзіныя: Студэнцкая ініцыятыўная група разам з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў заклікае студэнтаў не спыняць акцыі, а ўлада - неадкладна адпусціць невінаватых студэнтаў і спыніць усе справы ў дачыненні да нас», - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны