BE RU EN

«Паўночны струмень - 2» адмовіліся сертыфікаваць

  • 26.11.2020, 16:47

Нарвежскі сертыфікатар спыніў удзел у праекце праз пагрозу санкцый ЗША.

Нарвежская кампанія Det Norske Veritas - Germanischer Lloyd (DNV GL), якая правярала будаўнічыя работы на прадмет адпаведнасці стандартам, спыніла ўдзел у праекце «Паўночны струмень - 2» праз пагрозы санкцый з боку ЗША. Пра гэта паведамляе liga.net.

Як патлумачыла DNV GL, яе праца ў праекце «Паўночны струмень - 2» палягала ў разглядзе дакументацыі ды праверцы будаўнічых работ на прадмет адпаведнасці стандартам. Гэтая дзейнасць уключала маніторынг тэставання і падрыхтоўкі абсталявання, якое выкарыстоўваецца на суднах падчас пракладкі газаправода. Кампанія таксама павінна была выдаць сертыфікат адпаведнасці пасля здавальняючага заканчэння будаўніцтва.

Пры гэтым недабудаваны адцінак газаправода знаходзіцца ў водах Даніі, і згодна з правіламі мясцовага рэгулятара, Дацкага энэргетычнага агенцтва (DEA), кампанія-аператар газаправода Nord Stream 2 AG мае права наняць кожны трэці бок, які зможа падаць сертыфікат адпаведнасці, што пацвярджае, што газаправод адпавядае дзейнаму заканадаўству краіны.

«Паўночны струмень - 2» - расейскі газаправод, які будуецца ў абыход Украіны з 2018 года. Яго пракладваюць па дне Балтыйскага мора з Расеі ў Нямеччыну. Кошт будаўніцтва ацэньваюць на $9,5 млрд еўраў. Адзіным акцыянерам праекта з'яўляецца «Газпром». Пры гэтым пяць еўрапейскіх кампаній абяцалі прафінансаваць 50% кошту праекта. У снежні 2019 года будаўніцтва прыпынілі праз санкцыі ЗША. Тады газаправод быў пабудаваны на 96%.

Апошнія навіны