BE RU EN

У Воршы з'явіўся вялікі мурал у гонар Уладзіміра Караткевіча

  • 26.11.2020, 15:58

Недалёка ад гэтага месца ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў - «Дзікае паляванне караля Стаха».

У Воршы - родным горадзе Уладзіміра Караткевіча - стварылі мурал да 90-годдзя з дня ягонага нараджэння. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Марата, піша tut.by.

Пры гэтым былі выкарыстаныя малюнкі Караткевіча і фрагменты ягоных рукапісаў. Аўтар мурала - аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў.

Мурал з'явіўся на ініцыятыву мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Воршы і плануе ператварыць яго ў музей і Цэнтр культуры.

Мур будынка, на якім намалявалі партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ягонага імя і знаходзіцца непадалёк ад дома, дзе нарадзіўся літаратар. Тут ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў - «Дзікае паляванне караля Стаха».

фото:nstagram.com/in_focus_by

Апошнія навіны