BE RU EN

Кітай атрымаў «залатую» зямлю ў Драздах

  • 26.11.2020, 14:09

Пляцоўка знаходзіцца праз дарогу ад прыватнай школы.

У Драздах выдзелілі надзел 80 сотак для будаўніцтва рэзідэнцыі пасла Кітая, вынікае са звестак Дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі.

Пляцоўка знаходзіцца праз дарогу ад прыватнай школы ў Драздах, якая адкрылася ў верасні, і размешчаная за дзелавым комплексам «Шантэр-Хіл», які будуецца супольна з кітайцамі - на месцы часовага будаўнічага гарадка.

Увагу на яе на днях звярнула «Наша Ніва». Вось яе прыкладныя межы:

Гэтая зямля перададзеная ў арэнду амбасады Кітая на 70 гадоў - з 29 верасня 2020 года да 29 верасня 2090 года. З гэтай нагоды 13 жніўня 2020 года была прынятая пастанова Менгарвыканкама з грыфам «Для службовага карыстання».

Гадавая арэндная плата за надзел складае 67 652,20 рубля.

Нагадаем, акрамя гэтага ля Палаца незалежнасці Кітай будуе сабе новы комплекс будынкаў амбасады.

Апошнія навіны