BE RU EN

Пратэст медыкаў набірае сілу

  • 25.11.2020, 17:43

Работнікі РНПЦ «Кардыялогія» правялі акцыю салідарнасці з калегамі.

Як паведамляе Telegram-канал «Радыё Свабода», медыкі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра правялі акцыю салідарнасці з арыштаванымі лекарам Арцёмам Сарокіным і журналісткай tut.by Кацярынай Барысевіч. Яны сталі тварам да сцяны, трымаючы ў руках аркушы паперы з надпісам «Нуль праміле».

Нагадаем, генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць лекара, які распавёў журналістам пра вынікі медыцынскага агляду Рамана Бандарэнкі. Журналістка tut.by Кацярына Барысевіч таксама затрыманая.

Апошнія навіны