BE RU EN

Фанаты менскага «Дынама» папярэдзілі футбалістаў каманды

  • 25.11.2020, 17:26

Зварот у сувязі са з'яўленнем ліста праўладных спартоўцаў.

Фанаты менскага «Дынама» звярнуліся да футбалістаў клуба ў сувязі са з'яўленнем праўладнага ліста спартоўцаў, паведамляе «Трибуна».

«Верым у сумленне дынамаўцаў і папярэджваем: кожны, хто падпіша гэта г**но, назаўжды застанецца здраднікам свайго народа і зняслаўленым страшыдлам у вачах усіх фанатаў «Дынама Менск»! Гэта афіцыйная пазіцыя ўсіх фанатаў і хуліганаў «Дынама Менск». Рэпост!»

Нагадаем, у аўторак у Сеціве з'явіўся адкрыты зварот, у якім неназваныя спартоўцы падтрымлівалі дзейны палітычны рэжым.

Апошнія навіны