BE RU EN

Пакет, які рыхтуецца, зруйнуе ўвесь блізкі да ўлады бізнэс, ператне ўсе плыні

  • 25.11.2020, 16:35

Новыя санкцыі супраць рэжыму могуць быць прынятыя ўжо 7 снежня.

Еўразвяз актыўна рыхтуе і плануе ўвесці трэці пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Гэтым разам яны закрануць не Аляксандра Лукашэнку і некаторых міністраў, а кампаніі ды бізнэсоўцаў, звязаных з Лукашэнкам. Паводле інфармацыі tut.by, у спісе, пададзеным у Foreign Affairs Council - 20 бізнэсоўцаў і блізу 400 кампаній. Трэці пакет санкцый дакладна будзе, спісы могуць быць прынятыя ўжо на пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕЗ 7 снежня.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль пасля сустрэчы з міністрамі замежных спраў краін ЕЗ 19 лістапада заявіў, што новыя санкцыі стануць адказам на жорсткасць беларускіх уладаў і будуць накіраваныя супраць устаноў і прыватнага бізнэсу, якія фінансуюць Аляксандра Лукашэнку і ягоны ўрад.

- Гэты крок паўплывае на развіццё нармальнай эканамічнай дзейнасці ў Беларусі, - папярэдзіў Барэль.

Ён растлумачыў, што краіны ЕЗ могуць прапаноўваць кампаніі для ўключэння ў «чорны спіс», але для гэтага трэба прадставіць довады для абгрунтавання сваіх прапаноў. Паводле ацэнак экспэртаў, падставай можа быць, напрыклад, публікацыя матэрыялаў у СМІ.

Апошнія навіны