BE RU EN

Уладзімер Ганчарык: Радуе, што людзі не здаюцца і настроеныя на далейшую барацьбу

  • 25.11.2020, 15:32

Беларусы ўпарта патрабуюць змены ўлады.

Адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбараў-2001 Уладзімір Ганчарык пракаментаваў udf.by нядзельны Марш і новы ўсплёск пратэстнай хвалі ў Беларусі.

«Галоўнае, што паказалі акцыі ў нядзелю: пратэст не слабее, як бы камусьці не хацелася пераканаць людзей у тым, што, маўляў, усё ідзе да канца. Людзі па-ранейшаму абураныя і патрабуюць новых выбараў без Лукашэнкі», - сказаў Уладзімір Ганчарык.

Пры гэтым ён канстатаваў:

«Радуе, што людзі не здаюцца і настроеныя на далейшую барацьбу».

Уладзімір Ганчарык бачыць і абсурднасць дзеянняў улады.

«Яны займаюцца з майго пункту гледжання бессэнсоўнай барацьбой, зразаючы тыя ж бел-чырвона-белыя стужачкі. Гэтая барацьба не толькі бессэнсоўная, але і цяжар для ўлады», - адзначыў Ганчарык.

Апошнія навіны