BE RU EN

Ахоўнік КДБ загадзя рыхтаваўся да забойства рабочага «Беларуськалія», які выступаў за перамены?

  • 25.11.2020, 11:20

З'явіліся падрабязнасці рэзананснай справы.

12 жніўня ў Салігорску проста насупраць будынку КДБ, адбылося забойства. Паводле версіі следства, Леанід Штайда, вайсковы пенсіянер, які працаваў да арышту вартаўніком у мясцовым КДБ, ударыў у шыю садовымі нажніцамі рабочага «Беларуськалія» Генадзя Кісяля. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр у рэанімацыі. Канфлікт разгарэўся на глебе палітыкі. Ахоўнік КДБ - прыхільнік Лукашэнкі, працоўны «Беларуськалія» - выступаў за перамены?

Як паведамляюць крыніцы Telegram-канала Нехта з КДБ, Штайд загадзя сабраў усю інфармацыю пра працоўнага Генадзя Кісяля з баз звестак (пашпартныя звесткі, адрас, тэлефон, прыцягненне да адказнасці, падатковая, ФСАН, перасячэнне мяжы, сваякі, аўтатранспарт, і т. д.).

Дапамог у гэтым яму ягоны непасрэдны кіраўнік - начальнік Салігорскага міжраённага аддзела УКДБ Менску і Менскай вобласці, палкоўнік Захарчанка Максім Міхайлавіч.

Зараз з гэтай нагоды, а таксама пра абставіны прыёму на працу неадэкватнага вартаўніка, Управа ўласнай бяспекі КДБ вядзе службовую праверку.

Акрамя таго, высветлілася, што вартаўнік карыстаўся тэлефонам сакрэтнай аператыўнай сувязі, меў доступ да кампутара з некалькімі дзясяткамі інфармацыйных баз і ведаў, дзе захоўваюцца ключы ад сейфа са зброяй.

Секатар для забойства Штайд падрыхтаваў загадзя і ён даўно ляжаў у райаддзеле КДБ.

Рабочага на сустрэчу паклікаў сам, папярэдне даслаўшы паведамленне і патэлефанаваўшы. Месца для сустрэчы (будынак КДБ) ён абраў невыпадкова - каб паказаць, што ён дзейны супрацоўнік і ў выпадку «форс-мажору» здаць Генадзя Кісяля супрацоўнікам КДБ.

Звесткі Telegram-канала, у распараджэнні КДБ ёсць відэа з месца злачынства, на якім выразна відаць забойства.

Апошнія навіны