BE RU EN

Навукоўцы выказалі здагадку, калі пацыенты з COVID-19 максімальна заразныя

  • 24.11.2020, 21:09

Навукоўцы ўніверсітэта Сэнт-Эндрус апублікавалі вынікі свайго даследавання.

Людзі, інфікаваныя SARS-CoV-2, з найбольшай імавернасю будуць высока заразнымі ў першы тыдзень пасля з'яўлення сімптомаў, што падкрэслівае неабходнасць выяўлення і ранняй ізаляцыі выпадкаў. Праца навукоўцаў універсітэта Сэнт-Эндрус (Вялікая Брытанія) апублікаваная ў The Lancet Microbe.

У сістэматычным аглядзе разглядаліся 98 даследаванняў: 79 былі прысвечаныя SARS-CoV-2, а астатнія - SARS-CoV і MERS-CoV.

Аўтары прыйшлі да высновы, што вірусная нагрузка SARS-CoV-2, відавочна, дасягае піку ў верхніх дыхальных шляхах на ранняй стадыі развіцця хваробы (ад з'яўлення сімптомаў да пятага дня).

«Гэта першы сістэматычны агляд і метааналіз, у якім усебакова вывучаная і параўнаная вірусная нагрузка і вызначэнне трох каранавірусаў чалавека. Ён дае дакладнае тлумачэнне таго, чаму SARS-CoV-2 распаўсюджваецца хутчэй, чым SARS-CoV і MERS-CoV, і яго значна цяжэй стрымліваць, - кажа вядучы аўтар працы, доктар Мюге Шэвік з універсітэта Сэнт-Эндрус. - Нашы вынікі ўзгадняюцца з працамі для адсочвання кантактаў, якія паказваюць, што большасць выпадкаў перадачы віруса адбываецца вельмі рана, і асабліва цягам першых пяці дзён пасля з'яўлення сімптомаў, што паказвае на важнасць хуткай самаізаляцыі».

У выпадку з SARS-CoV-2 агулам аўтары працы кажуць пра дзевяцідзённы перыяд небяспекі заражэння (пазней выявіць жывыя вірусы ў тканках або выдзяленнях не атрымалася), але падкрэсліваюць, што даследаванне не можа даць уяўленне аб рэкамендаванай працягласці карантыну - паколькі разглядаліся толькі звесткі пацыентаў, якія праходзілі лячэнне ў стацыянары.

Пры гэтым большасць работ паказала, што бессімптомныя хворыя могуць быць заразнымі цягам больш кароткага перыяду часу ў параўнанні з тымі, у каго выяўленыя сімптомы COVID-19.

Апошнія навіны