BE RU EN

Міністр абароны Славеніі выказаў падтрымку беларусам

  • 24.11.2020, 19:02

Мацей Тонін апублікаваў відэазварот.

Міністр абароны Славеніі Мацей Тонін апублікаваў відэазварот, у якім выказаў падтрымку беларусам у іх закліках да дэмакратычнага дыялогу, свабодных і справядлівых выбараў, прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

«Я рашуча асуджаю ўсякі гвалт, рэпрэсіі і арышты мірных дэманстрантаў. Гвалт трэба спыніць, а вінаватыя ў парушэнні правоў чалавека і злоўжываннях павінны быць прыцягнутыя да адказу», - заявіў міністр абароны Славеніі.

Зварот Мацея Тоніна - частка кампаніі ў салідарнасці еўрапейскіх парламентарыяў і палітыкаў з народам Беларусі.

Апошнія навіны