BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць трох расейскіх кампаній

  • 24.11.2020, 18:01

Яны распаўсюджвалі зброю масавага знішчэння ў Іран, КНДР і Сірыю.

ЗША ў аўторак, 24 лістапада, увялі санкцыі супраць трох расейскіх арганізацый паводле закона аб нераспаўсюджванні, гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента на сайце Федэральнага рэестра, паведамляе korrespondent.net.

Гаворка ідзе пра кампаніі «Авіязапчастка», ААТ «Элекон» і Nilco Group. У Вашынгтоне мяркуюць, што гэтыя кампаніі парушаюць заканадаўства ЗША аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння ў дачыненні да Ірана, КНДР і Сірыі.

У санкцыйным спісе фігуруюць яшчэ дзве кітайскія кампаніі.

Адзначаецца, што пастанова аб ужыванні абмежавальных захадаў набыла моц 6 лістапада.

Санкцыі ўведзеныя на два гады, але тэрмін іх дзеяння можа быць скарочаны або спынены адпаведна з пастановай дзяржсакратара ЗША.

Нагадаем, на мінулым тыдні Мінфінансаў ЗША ўнесла дзве расейскія кампаніі ў спіс санкцый праз экспарт прымусовай працоўнай сілы з КНДР.

Апошнія навіны