BE RU EN

Спявачка Рыта Дакота: Не хачу ніводнага рубля прыносіць у скарбніцу рэжыму

  • 24.11.2020, 12:25

Вядомая спявачка скасавала канцэрт у Менску.

Беларуская спявачка, удзельніца «Фабрыкі зорак» Рыта Дакота, якая жыве ў Расеі, скасавала канцэрт у Менску.

«Я не прыеду ў Менск не толькі таму, што адразу паеду ў «канцлагер» на Акрэсьціна, а найперш таму, што не хачу ніводнага рубля прыносіць у скарбніцу рэжыму», - напісала Рыта Дакота ў Instagram.

Нагадаем, спявачка пілльнуецца актыўнай грамадзянскай пазіцыі і ўсяляк падтрымлівае пратэстоўцаў.

Апошнія навіны