BE RU EN

Эканаміст: Сёлета Беларусь страціла амаль мільярд даляраў

  • 24.11.2020, 10:02

Рэзерв «праедзены».

Беларусь загнаная ў эканамічную нявыкрутку, канстатуе эканаміст Леанід Злотнікаў.

«Першы год мы заканчваем без датацыйнай падтрымкі Расеі. Калі сказаць колькі страціла Беларусь у гэтым годзе, то гэта амаль 900 мільёнаў даляраў. Пакуль таго, што мы моцна пайшлі ўніз, мы не адчуваем, але з'едзена больш за 1 мільярд рэзерву», - заявіў эканаміст у каментары «Радыё Рацыя».

Беларуская эканоміка можа яшчэ пратрымацца паўгода-год, але нават улады прызнаюць, што ідзем да вельмі цяжкай сітуацыі, адзначае экспэрт.

Апошнія навіны