BE RU EN

Краіны Балтыі ўзгаднілі санкцыйных спіс супраць Лукашэнкі і яго чыноўнікаў

  • 23.11.2020, 21:12

У яго ўвайшлі 156 чалавек.

Урады Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзгаднілі сумесны пералік санкцый супраць чыноўнікаў Лукашэнкі, на якіх пашыраюцца абмежаванні ў гэтых трох краінах.

Спіс апублікаваў афіцыйны ўрадавы веснік на сайце Міністэрства замежных спраў Эстоніі. У яго ўвайшлі 156 чалавек.

Еўрапейскі Звяз ужо правёў два раўнды зацвярджэння санкцыйных спісаў, абавязковых для ўсіх краін ЕЗ. Але асобныя дзяржавы могуць прымаць свае ўласныя санкцыйныя спісы, як гэта зрабілі краіны Балтыі.

І ЕЗ, і нацыянальныя спісы з'яўляюцца толькі базавымі і будуць дапаўняцца як персанальнымі, так і эканамічнымі санкцыямі пры далейшай падачы спісаў з абгрунтаваннямі.

Апошнія навіны