BE RU EN

Штаб Байдэна назваў кандыдатаў на ключавыя пасады ў адміністрацыі

  • 23.11.2020, 21:04

Пасаду дзяржсакратара зойме Энтані Блінкен.

Штаб кандыдата ад Дэмакратычнай партыі ў прэзідэнты ЗША Джо Байдэна апублікаваў спіс кандыдатур на ключавыя пасады ў адміністрацыі, паведамляе РБК.

Так, пасаду дзяржсакратара зойме Энтані Блінкен, які быў намеснікам дзяржсакратара з 2015 да 2017 года ў адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта-дэмакрата Барака Абамы.

Міністрам унутранай бяспекі ЗША павінен стаць Алехандра Маёркас, які, як і Блінкен, займаў пасаду намесніка міністра ўнутранай бяспекі з 2013 да 2016 года.

Дарадцам у нацыянальнай бяспецы будзе прызначаны Джэйк Саліван. Таксама мяркуецца, што ЦРУ ўзначаліць Эўрыл Хэйнс, сталым прадстаўніком ЗША пры ААН стане Лінда Томас-Грынфілд, а спецпасланнікам прэзідэнта па клімаце - былы дзяржсакратар Джон Кэры.

Апошнія навіны