BE RU EN

У Горадні да ўдзельнікаў Маршу пенсіянераў з машыны выйшаў Караеў

  • 23.11.2020, 20:33

Экс-верхавод лукашэнкаўскага МУС стаў абурацца шпацырам пенсіянераў.

У Горадні ў маршы пенсіянераў, які прайшоў у абласным цэнтры ў панядзелак, 23 лістапада, узяла ўдзел блізу 30 чалавек. У сярэдзіне шэсця побач з пенсіянерамі спыніўся аўтамабіль, з якога выйшаў памочнік узурпатара Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў. Ён пачаў абурацца, навошта людзі ходзяць, але потым з'ехаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У гарадзенскім маршы пенсіянераў узялі ўдзел амаль 30 чалавек. Спачатку яны сабраліся ў гарадскім парку імя Жылібера, адтуль прайшлі па вуліцы Сацыялістычнай. Людзі часам крычалі «Жыве Беларусь». Увесь маршрут пенсіянераў суправаджалі чацвёра міліцыянтаў. Журналісты затрыманняў не заўважылі.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У сярэдзіне шэсця ля калоны спыніўся аўтамабіль, з якога выйшаў памочнік Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, які стаў абурацца, чаму пенсіянеры тут ходзяць. Потым генерал, адказны за забойства мінімум шасці беларусаў, з'ехаў.

Апошнія навіны