BE RU EN

Калумбіец стаў мільянерам пасля паходу ў аптэку

  • 23.11.2020, 19:05

Мужчына нечакана разбагацеў на 3,5 мільёна даляраў ЗША.

Жыхар калумбійскага горада Мэдэліна выйграў у латарэю больш за 3,5 мільёна даляраў ЗША, купіўшы шчаслівы квіток у мясцовай аптэцы. Пра гэта 22 лістапада паведаміла радыёстанцыя La FM, паведамляе korrespondent.net.

Адзначаецца, што джэкпот прынеслі «чароўныя лікі» 06-18-34-40-43-16.

Кампанія-арганізатар латарэй Baloto Revancha паведаміла ў Twitter, што перамога прынесла мужчыну 13 мільярдаў песа (3,5 мільёна даляраў ЗША). Гэта другі раз, калі выйгрыш выпаў жыхару «горада вечнай вясны».

Апошнія навіны