BE RU EN

Машыністка «Беларуськалію» Маргарыта Осіпава далучылася да страйку

  • 23.11.2020, 18:57

Маргарыта Осіпава не мае намеру ўтрымліваць злачынны рэжым.

Да агульнанацыянальнай стачкі далучылася Осіпава Маргарыта - машыністка п/м ўчастка «Пад'ём» Бярозаўскага рудніка 1РУ ААТ «Беларуськалій», паведамляе Страйкам «Беларуськалію».

«Далучылася да стачкі, бо гвалт, які адбываецца ў нас у краіне, не можа пакінуць мяне абыякавай. Я супраць таго, каб пакутавалі нашы блізкія, а асабліва - старыя і дзеці.

Таму, мой выбар - далучыцца да агульнанацыянальнай стачкі, каб не ўтрымліваць злачынны рэжым».

Апошнія навіны