BE RU EN

ЗША рыхтуюць маштабныя санкцыі супраць Расеі ды Кітая

  • 23.11.2020, 17:41

Мінгандлю склаў спіс з больш за сотню кампаній, якія прызнаныя «вайсковымі канчатковымі карыстальнікамі».

Міністэрства гандлю ЗША падрыхтавала спіс з 89 кітайскіх і 28 расейскіх кампаній - «вайсковых канчатковых карыстальнікаў», якім абмяжуюць магчымасць набываць амерыканскія тэхналогіі або прадукцыю, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на праект спісу, піша «Зеркало недели. Украина».

У спісе, сярод іншых, ёсць Commercial Aircraft Corp. of China Ltd, Aviation Industry Corporation of China плюс іншыя авіябудаўнічыя і звязаныя з імі кампаніі. Сярод расейскіх кампаній Reuters асобна адзначае карпарацыю «Іркут», якая займаецца вытворчасцю новых самалётаў МС-21.

Усе кампаніі са спісаў прызнаныя «вайсковымі канчатковымі карыстальнікамі». Гэта азначае, што амерыканскія пастаўшчыкі абавязаныя браць дазвол ва ўраду перш, чым прадаць ім абсталяванне і тэхналогіі. У асноўным ўрад не дае такіх дазволаў.

У пачатку лістапада Трамп забараніў амерыканцам інвеставаць у кітайскія кампаніі, звязаныя з войскам і сілавымі структурамі КНР.

Апошнія навіны