BE RU EN

У Менску 23 лістапада ў аніводнай медустанове нельга было здаць платна ПЦР-тэст на каранавірус

  • 23.11.2020, 15:10

Тэсты бяруцца толькі ў тых, хто выязджае за мяжу.

СМІ ўжо пісалі пра тое, што менчукам у перыяд другой хвалі каранавіруса нялёгка здаць ПЦР-даследаванне для вызначэння віруса COVID-19 у мазках з носа і ротаглоткі.

23 лістапада ў медыцынскай даведачнай службе 131, якая дае інфармацыю аб наданні платных медпаслуг, kp.by сказалі, што ў панядзелак, 23 лістапада, ПЦР-тэст платна здаць немагчыма. Такі аналіз бярэцца выключна паводле папярэдняга запісу, калі вы выязджаеце за мяжу і на руках у вас ёсць квіток.

Магчыма, заўтра, у аўторак, 24 лістапада, ПЦР-даследаванне будзе праводзіць 2-я клінічная лякарня, але звычайна там бывае раніцай не больш за 20 тэстаў на платнай аснове.

Апошнія навіны