BE RU EN

Зорка Купалаўскага тэатра, якая пераехала ў Ізраіль, напісала сваю першую кнігу

  • 23.11.2020, 10:57

Першы тыраж ужо рыхтуецца да друку.

Беларуская спявачка і акторка Ганна Хітрык напісала сваю першую кнігу. Яна называецца «Снежка і Мышка» і адрасаваная дзецям. Пра гэта паведамляецца ў фэйсбуку на старонцы прыватнага тэатра кніг «Дом чорнай савы», які заснавала Хітрык, піша tut.by.

- «Снежка і Мышка» - гэта снежна-пяшчотная гісторыя пра дзяўчынку Машу, якую мама ласкава называла Мышка, і яе казачнага сябра Сняжка, - гаворыцца ў анонсе.

Першы тыраж ужо рыхтуецца да друку і паступіць у продаж у снежні. Можна зрабіць папярэднюю замову - дастаўка працуе па ўсім свеце.

Ганна Хітрык - зорка Купалаўскага тэатра, а таксама салістка музычнага гурта «Дзецідзяцей» і S°unduk. У верасні 2017 года яна разам з мужам Сяргеем Рудзеням пераехала ў Ізраіль - дзеля свайго дзіцяці, якому паставілі дыягназ аўтызм.

Апошнія навіны