BE RU EN

Ля берагоў Японіі адбыўся землятрус

  • 22.11.2020, 20:38

Землятрус магнітудай 5,8 адчуваўся ў Токіё і Фукусіме.

Ля ўзбярэжжа Японіі адбыўся землятрус магнітудай 5,8. Пра гэта 22 лістапада паведаміла агенцтва Kyodo News.

Землятрус адбыўся а 19.06 (12.06 паводле Менску).

Эпіцэнтр знаходзіўся прыкладна за 40 км ад прэфектуры Ібаракі. Штуршкі адчуваліся ў Токіё і Фукусіме.

Паведамленні аб разбурэннях або пацярпелых не паступалі.

Апошнія навіны