BE RU EN

Больш за 1700 фур знаходзяцца ў чаканні выезду з Беларусі ў Літву

  • 22.11.2020, 18:37

Больш за ўсё грузавікоў чакаюць выезду ў «Каменным логу».

Больш за 1700 грузавікоў чакае выезду ў Літву, Латвію і Польшчу. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі на 15.30 нядзелі 22 лістапада, паведамляе tut.by.

Найбольшыя праблемы ў кіроўцаў, якія накіроўваюцца ў бок Літвы: у «Каменным Логу» стаіць больш за 420 фур, у «Катлоўцы» - 290, у «Беняконях» - 230, у «Прывалцы» - 200.

За дзве папярэднія начныя змены да мінімальнай нормы Літвой не прынята больш за 300 грузавікоў. Сёння на працягу дня ў літоўскіх праграмных прадуктах кантрольных службаў адбываюцца збоі, адзначылі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

На беларуска-латвійскай мяжы выезду чакаюць блізу 500 грузавікоў. У Польшчу хочуць заехаць блізу 200 фур.

Апошнія навіны