BE RU EN

ЗША пацвердзілі выхад з Дамовы аб адкрытым небе

  • 22.11.2020, 18:32

Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацбяспекі пацвердзіў выхад, заявіўшы, што Расея «груба парушала дамову гадамі»

ЗША афіцыйна пацвердзілі свой выхад з Дамовы аб адкрытым небе (ДАН) пасля заканчэння шасцімесячнага тэрміну з моманту іх паведамлення аб выхадзе. Пра гэта гаворыцца ў заяве дарадцы прэзідэнта ЗША аб нацбяспецы Робэрта О'Браена, якую апублікавала на сваёй Twitter-старонцы Рада нацыянальнай бяспекі, паведамляе РБК.

«Сёння мінаюць шэсць месяцаў з дня паведамлення ЗША аб выхадзе з ДАН. Мы больш не з'яўляемся стараной дамовы, якую Расея груба парушала гадамі», - гаворыцца ў паведамленні.

О'Браен таксама заявіў, што прэзідэнт ЗША ніколі не пераставаў ставіць сваю краіну на першае месца, выводзячы яе са «састарэлых дамоў і дамоў, якія давалі перавагі нашым апанентам цаной нашай нацыянальнай бяспекі».

Апошнія навіны