BE RU EN

У Менску адкрытыя ўсе станцыі метро

  • 22.11.2020, 16:50

Метро працуе ў штатным рэжыме.

Усе станцыі метро ў Менску адкрытыя, паведамляе telegram-канал метрапалітэна.

- А 16.10 усе станцыі адкрытыя для пасажыраў. Метро працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за дастаўленыя нязручнасці, - паведамляе прэс-служба сталічнай падземкі.

Сёння ўдзень закрывалі станцыі «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Няміга», «Купалаўская», «Каменная горка», «Пятроўшчына», а таксама ўсе станцыі трэцяй лініі метро.

Акрамя гэтага, часова былі скасаваныя прыпыначныя пункты на пр.Незалежнасці ад вул.Я.Купалы да АП «Інстытут Культуры» ў абодвух кірунках. Цяпер рух наземнага транспарту адноўлены.

Апошнія навіны