BE RU EN

Менскія раёны выйшлі на нядзельны Марш

  • 22.11.2020, 12:42

Людзі ідуць калонамі пад нацыянальнымі сцягамі.

У Менску розныя раёны выходзяць на нядзельны Марш пратэсту. Людзі ідуць з розных частак горада калонамі пад нацыянальнымі сцягамі.

На Марш ужо выйшлі менскія мікрараёны Каменная Горка, Чыжоўка, Сухарава.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю Марша.

Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі менчукоў сабрацца сёння спачатку ў сваіх раёнах, а потым - выйсці на плошчу Незалежнасці:

«У нядзелю 22 лістапада а 12-00 збіраемся ў сваіх дварах, вырашаем раённыя справы і думаем, як лепш за ўсё дабрацца да цэнтра горада.

А 14-00 з розных бакоў выходзім на самы вялікі двор Менска - плошча Незалежнасці. Падыходзім з розных бакоў. Калі хтосьці будзе нас пытацца, куды мы ідзем, мы гучна адказваем: «Перамовы! Мы ідзем на перамовы!».

Апошнія навіны